Таямнічае забойства адбываецца каля сяла Рудзіўкі, у наваколлі якога людзі чакаюць прышэсця Божага пасланца. Разблытаць загадкавую справу бярэцца малады пісар Турчыноўскі. Створаную на аснове судовых матэрыялаў XVIII ст. аповесць «Забойства Пятра Невядомага» з цікавасцю прачытаюць і аматары дэтэктыўнага жанру, і прыхільнікі філасофскай гістарычнай прозы.
У кнігу вядомага ўкраінскага пісьменніка ўвайшлі таксама аповесць «Мой спадарожнік — Страх» і апавяданні на гістарычныя сюжэты.