Гэта першае выданне на беларускай мове твораў выдатнага польскага пісьменніка Стэфана Жаромскага (1864-1925). У аповесці «Верная рака» расказваецца пра падзеі нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 г. У зборнік уключаны таксама вядомыя сацыяльна-палітычныя апавяданні і абразкі, якія прынеслі аўтару шырокую вядомасць.