У аснове рамана сучаснага кубінскага пісьменніка — раскрыццё цяжкага злачынства. Сітуацыі, у якія трапляе прыватны дэтэктыў пры расследаванні забойства, даюць пісьменніку магчымасць паказаць многія бакі жыцця буржуазнага грамадства перыяду батыстаўскай дыктатуры з яго неад’емнымі атрыбутамі — карупцыяй, інтрыгамі, гвалтам, амаральнасцю.