Дарагі Чытач! У тваіх руках — першая кніга залатой бібліятэкі Беларусі, унікальнага шматтомнага выдання ўсяго лепшага, усяго самага важнага, што было створана на беларускай зямлі з пачатку пісьменства і да на-шых дзён. Агульная яго назва — «Беларускі кнігазбор». Апрача кніг беларускіх аўтараў сюды ўвойдуць у перакладзе таксама лепшыя творы рускіх, польскіх і іншых пісьменнікаў, якія цікава расказалі пра зямлю нашых продкаў. На кніжнай паліцы побач стануць Кірыла Тураўскі, Францішак Скарына, Міко...