
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги

Ваша оценка
Ваша оценка
Любая дзейнасць чалавека можа стаць матэрыялам для творчага асэнсавання. Не выключэннем з’яўляецца і праваабарончая. У жыцці праваабаронцы хапае ўсяго: і незвычайных прыгодаў, і ўдзел у вырашэнні розных, пераважна драматычных, праблемаў, і назіранне за палітычнымі кампаніямі, і палітычны пераслед, і міжнародная салідарнасць.
Бадай ніводзін з беларускіх праваабаронцаў не назапасіў столькі праваабарончага творчага матэрыялу, як Алесь Бяляцкі. Так сталася, што ў яго асобе супала праваабарончае пакліканне і пісьменніцкі талент. У выніку і нарадзілася кніга “Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера”, якая напісана, так бы мовіць, па гарачых слядах шматлікіх, часам трагічных, падзеяў гісторыі Беларусі пачатку 21 стагоддзя.
У гэтай кнізе адлюстраваны практычна ўсе асноўныя беларускія падзеі першых гадоў новага стагоддзя. Кожнае здарэнне выкліка водгук у аўтара: ад паўставання ў Вільні Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, да з’яўлення ў краіне першых палітзняволеных.
З’яўляючыся кіраўніком праваабарончай цэнтра “Вясна”, Алесь Бяляцкі наведаў шмат краін. У некаторыя ён прыязджаў у складзе міжнародных праваабарончых дэлегацыя для назіранні за прэзідэнцкімі або парламенскімі выбарамі, у іншыя краіны – на праваабрончыя форумы і канферэнцыі. Самыя цікавыя з гэтых паездак Алесь апісаў у сваіх эсэ.
Ёсць у гэтай кнізе і чыста культурніцкія тэксты. Бадай самы адметны – успаміны пра паэта Анатоля Сыса, з якім Алеся Бяляцкі разам вучыўся ў Гомельскім універсітэце, а затым ў Менску ў 1986 годзе ставараў легендарнае Таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”.
Адметным з’яўляецца эсэ і пра тое, як Алесь Бяляцкі, будучы ў першай палове 90-х дэпутатам Мінскага гарадскога Савета, удзельнічаў у тапанімічнай камісіі сталіцы. І з яго ўдзелам з мапы горада зніклі некаторыя камуністычныя назвы вуліц. Напрыклад, Ленініскі праспект стаў праспектам Францыска Скарыны, а вуліца Горкага была перайменавана ў вуліцу Максіма Багдановіча. На жаль, працэс аздараўлення тапанімікі сталіцы быў неўзабаве прыпынены.
Сёння многае з гэтай кнігі чытаецца як мемуары з далёкага мінулага. І ў той самы час паўстае адчуванне, што гэта штосьці вельмі знаёмае і ты з гэтым сутыкаўся літаральна ўчора.





