Мои книжные полки
Amatrice
- 267 книг

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Столько времени прошло с момента прочтения до написания отзыва, что забыла все, что хотелось сказать.
Грустно, что чтение трилогии завершено, печально, что автор не успел закончить задуманного и книга осталась недописанной. А может это и к лучшему: несмотря на то, что мне понравились все части, самой яркой и сильной кажется первая, в третьей - ощущение, что автор немного выдохся, сюжетные линии ушли в сериально-мелодраматическую сторону, неизвестно, как бы роман воспринимался в итоге, если бы история была продолжена. В недописанном же варианте концовка смотрится очень органично, не хэппи-энд, но реалистично.
Интересно теперь найти наброски и черновики, ознакомиться с ними, в моем электронном варианте они почему-то отсутствовали...

Многія пісьменнікі і даследчыкі не раз падкрэслівалі значнасць, непаўторнасць і самабытнасць кожнага з раманаў “Палескай хронікі”. Некаторыя з іх звярталі ўвагу на моўнае багацце твораў І. Мележа. Так, В. Вітка адзначыў багатую, жывую мову твора, падкрэсліўшы, што ў ёй няма фальшу, яна гучыць натуральна, свежа, па-народнаму ярка, а Т. Хадкевіч назваў мову твораў надзвычай сакавітай, жывой, каларытнай. І. Шамякін пісаў: “Вельмі добрая мова твора. Я смакаваў кожны сказ. Ёсць што сказаць пра раман і літаратарам, і мовазнаўцам”. І не толькі беларускім, бо выдатны ўкраінскі празаік Алесь Ганчар, разважаючы пра “Палескую хроніку”, казаў : “Гэтая велічная сага народнага жыцця глыбока і па-новаму адкрывае беларусаў народам свету.
У апошнім з "Палескай хронікі" рамане “Завеі, снежань”, хоць дзеянне адбываецца на Палессі, у цэнтры твора людзі гарадскія, камуністы, адданыя партыі, як Башлыкоў. Вакол іх разварочваюцца падзеі, іх унутраны склад паказваецца, яны імкнуцца да навукова-тэхнічных паказчыкаў, а не да зямлі, да народа, да яго вуснай народнай творчасці, як у "Подыху навальніцы". Калі ў “Людзях на балоце” больш сямейна-бытавы рэалізм, то ў “Завеі, снежань” - гісторыка-палітычны, і асабліва абвостраны. Узгадаць хаця б аналіз артыкула Сталіна ажно двума персанажамі ў творы! Хаця праблемы калектывізацыі і раскулачвання праходзяць праз усю хроніку, але ў "Завеях, снежні" яны становяцца галоўнымі, таму твор найменш цікавы з усёй хронікі, думаю, нават для 1978 г., калі ён выйшаў з друку.
Можна сцвярджаць, што раман незавершаны ў тым, што І.Мележ планаваў, але не скончыў маляваць вобраз Башлыкова. Ды і па запісах Івана Паўлавіча вядома, што ў планах былі яшчэ раманы "Палескай хронікі", у якіх, напрыклад, Яўхім у якасці калабарацыяніста вернецца ў Курані падчас Вялікай Айчыннай вайны разам з немцамі. Цікава было б пачытаць пра далейшы лёс куранёўцаў, але будзем атрымліваць задавальненне ад таго, што маем.
Прыемнага чытва!


– Ах, Параскева Андрэеўна! Ну нашто вы ето! Доля. Ці доля – горб ад Бога? Доля – ад чалавека! Ад розуму!..



















