
Ваша оценкаРейтинг LiveLib
- 564%
- 436%
- 30%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
xbohx6 июня 2018Мне вечнасць абдымае плечыЧитать далее
і больш вымае — па радку...Як жа прыемна разгарнуць зборнік вершаў сучаснага аўтара і адчуць сапраўдную паэзію. Зборнік Насты Кудасавай не проста так стаў кнігай году-2016. Цікава і тое, што паэзія, не самы папулярны ў наш час від літаратуры, тут перамагла прозу.
Вершы Кудасавай дыхнулі на мяне метафорыкай і словатворчасцю Рыгора Барадуліна. Чаго вартая назва — "Маё невымаўля"... Склалася ўражанне, што гэтыя лёгкія, але адначасова моцныя вершы і былі напісаныя адным подыхам. Бо менавіта так яны чытаюцца, як адзін вялікі твор. Часам мне нават страшна было ад шчырасці, з якой паэтка агаляе нам сваю душу. Гэта споведзь жанчыны, уся кніга атрымалася вельмі жаночай і пранікнёнай. Але мужчынам таксама варта яе прачытаць.
Хоць многія вершы могуць падацца вам песімістычнымі і безнадзейнымі, але разам з тым увесь зборнік прасякнуты верай у любоў, у нешта светлае і чыстае. Я зноў пачынаю верыць у сучасную беларускую паэзію.8 понравилось
308
Torvald53 октября 2017Читать далееТакой жаночай паэзіі даўно не хапала беларускай літаратуры – інтуітыўнай, метафарычнай, метафізічнай. Сама паэтка прызнаецца, што ў яе няма настаўнікаў у родным прыгожым пісьменстве. Яна сама па сабе. Вось так і атрымалася – сама па сабе выйшла за дыскурс традыцынай беларускай жаночнай паэзіі. І хоць паэтка жыве зараз у родным Рагачове, то бок не ў сталіцы, сёння яна бадай самая вядомая беларуская аўтарка вершаў. Хоць і выдала пакуль усяго тры невялікія зборнічкі.
У адным з інтэрв’ю паэтка прызналася, што бывае невялікі верш нараджае каля месяц, часта галоўная праблема паўстае з пошукам адпаведнага слова. І калі такога слова яна так і не можа знайсці, то прыдумляе яго сама.
недарэчна мне тут – рачной!
залячы хоць якой лячбой –
накармі з неабсяжных далоняў,
рытмаплёскатам адары
і ў віры мяне забяры –
я ссыхаюся ў гэтым палоне…Часам яе вершы нагадваюць дзіцячыя чыталкі, у якіх цяжка ўлавіць сэнс, затое з коптурам - задору, гульні і… любові. Так, так – вершы Кудасавай вельмі добрыя, у іх наогул няма агрэсіі, нават змрочных думак. Ёсць сум, пачуццё адзіноты, развагі над лёсам. Але перадусім – у іх шмат дзіўнага, чароўнага, фантастычнага.
хрыбтамі рыб наросхрыст
бяжыць мая рака.
я, можа, толькі Босха
лічу за сваяка
і ў звар’яцелым вусці
нашу свае віры,
выспельваючы вуснамі
пяянне срэбных рыб.А гэта ўжо амаль ранні Маякоўскі. Столькі ў гэтых радках метафарычнага малюнку, гуказапісу (хрыбтамі рыб наросхрыст), пачуццёвай жарсці.
Мне яшчэ падабаецца, што Кудасава – рачная паэтка. Яе родны горад Рагачоў стаіць на сутоках дзвух прыгожых рэк – Дняпра і Друці. Тэма ракі – скразная ў зборніку. Менавіта ў Рагачове Уладзімір Караткевіч пісаў "Ладдзю Роспачы", "Сiвую легенду", "Вiно дажджоў", часткова "Каласы пад сярпом тваiм". Кудасава, відавочна, з дзяцінства назапашвала ў сябе энэргетыку родных рэк, набрыньвала іх філасофскай разважлівасцю, вясновай гарэзлівасцю і няўрыслівасцю. Таму варта пажадаць ёй не губляць свае рачныя берагі, не перасыхаць у жыццёвых выпрабаваннях і плённа працягваць сваю паэтычна-рачную місію.
6 понравилось
181
Цитаты
Подборки с этой книгой

Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги

Кнігарня пісьменніка
Husit
- 130 книг

UA-BEL: особисте/асабістае
radio-einheit
- 21 книга




















