Если бы я собирала бумажную библиотеку
polinaminina
- 21 книга
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Я думаў, што кожны чалавек павінен добра ведаць сваё месца на зямлі, што кожны, урэшце, мае права любіць нешта асабліва моцна, - няхай так: гэта ўсё ж лепш, чым не любіць нічога.

А якая была тады вясна!Дзе толькі не былі мы з табою тою вясной! У дождж да позняй ночы праседжвалі мы ў скверах, накрыўшыся тваім пінжаком, і, памятаеш, колькі разоў пачыналі думаць пра тое, каб некуды з`ехать, далёка-далёка, на таямнічы,нікому не даступны востраў. Што за жаданні былі ў нас! Няўжо каханню трэба, каб былі толькі яно і цэлы свет? Мы куплялі на вакзале білеты на ўсё роўна які цягнік - і колькі незнаёмых вёсак, рэчак, лясоў і палян неспадзявана адкрылі мы так для сябе. А кінатэатры на ўскраінах горада - старыя, са скрыпучымі лаўкамі, з вышараванай нагамі, выбітай да ямак падлогай? А сеансы, на якіх ад суседа па лаўцы часам нясцерпна пахла гарэлкай, у час якіх іравалася лента і рабілася цёмна, хоць выкалі вока, - і тады ў зале ўсчыналіся свіст, крык, не вельмі далікатныя жарты. Ніхто не ведаў там нічога пра нас, і гэта было прыемна, як, мусіць, прыемна было якому-небудзь прынцу са старога рамана, пераапранутаму жабраком...