Лі Бо (701—762, другое імя — Лі Бай) — вядомы паэт старажытнага Кітая. Біёграфы ствараюць партрэт паэта як геніяльнага «безумца», які чэрпае сваё натхненне ў віне ў грамадзе з іншымі паэтамі — спярша з шасці членаў («Шэсць мудрацоў з бамбукавага ручая»), а пасля з васьмі («Восем бессмяротных віннай чары»). Такія таварыствы ў той час адыгрывалі ролю літаратурных школ. Лі Бо належаў да вышэйшага саслоўя службоўцаў сваёй эпохі. Служыў пры двары танскага імператара Мін Хуана. Дварцовыя інтрыгі сталі...