У кнігу «Стагоддзе на знаёмства» ўвайшлі паэтычныя, і празаічныя творы кітайскіх пісьменнікаў розных эпох — ад Цюй Юаня (V ст да н. э.) да сучасных прадстаўнікоў кітайскай літаратуры. Некаторыя пераклады былі зроблены яшчэ ў ХХ стагоддзі, але большасць з іх з’явілася зусім нядаўна. Кніга адлюстроўвае розныя перыяды ў развіцці кітайскага прыгожага пісьменства, а таксама розныя гістарычныя эпохі гэтай краіны.