У кнігу выбраных твораў выдатнай польскай пісменніцы Элізы Ажэшка (1984-1910) уключаны лепшыя апавяданні і аповесць "Хам". Цесна звязаная з Беларуссю ўсім сваім свядомым творчым жыццём, Э. Ажэшка ў сваіх творах узняла голас у абарону беспраўнага беларускага народа, сцвердзіўшы яго духоўную прыгажосць і паэтычнасць светаўспрымання.