У зборнік увайшлі найлепшыя здабыткі айчыннай літаратуры ХVІІ—ХVІІІ стст. Разам з класічнымі творамі, якія сталі візітоўкамі эпохі, тут публікуюцца і малавядомыя помнікі перыяду барока і асветніцтва, што даўней мелі вялікую папулярнасць, але спакваля выйшлі са сферы актыўнага чытання і былі забытыя.