Звычайная з'ява, што амаль усе, хто пачынае служыць Богу, не маюць досведу ў выпрабаваннях духоўнага жыцця. Як толькі вернік перастае непасрэдна адчуваць уцеху, якая дапамагае яму ісці Божым шляхам — ён выдыхаецца і ўпадае ў сардэчны смутак і маладушнасць. Растлумачваецца гэта тым, што прырода чалавека такая, што ён не можа доўга заставацца без зямнога ці нябеснага суцяшэння. Узвышаныя душы лёгка адмаўляюцца ад пачуццёвых уцехаў для вышэйшых суцяшэнняў, але калі адымаецца не толькі зямное, але і...