Муа Марцінсан (1890—1964) у рамане «Мама выходзіць замуж», у многім аўтабіяграфічным, расказвае пра гаротнае дзяцінства дзяўчьінкі, няшлюбнай дачкі фабрычнай работніцы, якая пакутуе ад голаду і галечы, а яшчэ болей ад прыніжэння і несправядлівасці, у якіх ёй даводзіцца жыць. Карціны жыцця беднаты, паказаныя праз успрыманне васьмігадовай дзяўчынкі, уражваюць чытача сваёй жорсткай праўдзівасцю.