Аповесць-казка сербалужыцкага пісьменніка, тройчы лаўрэата Нацыянальнай прэміі ГДР Юрыя Брэзана «Чорны млын»—своеасаблівы твор, дзе жыццёвая праўда, падзеі з гісторыі лужыцкіх сербаў спалучаюцца з фантазіяй.
Галоўны герой аповесці юнак Крабат — змагар супраць зла і несправядлівасці, уціску і жорсткасці. У вобразе Крабата ўвасоблены вобразы многіх рэальных асоб з гісторыі Лужыц. Крабат выступае ў аповесці і як рэальная асоба, і як глыбока сімвалічна-легендарны, казачны вобраз народнага змагара.