Культавая п’еса польскага паэта і драматурга Станіслава Выспяньскага (1869—1907) “Вяселле”, напісаная ў пачатку мінулага стагоддзя, экранізаваная Анджэем Вайдам, дагэтуль не знікае з тэатральных рэпертуараў. Сёлетняе выданне дзвюх драмаў Станіслава Выспяньскага па-беларуску выглядае вельмі лагічным пасля таго, як у нас з’явіліся пераклады Міцкевіча, Славацкага і Фрэдры (дзве п’есы апошняга выйшлі летась з нагоды 220-годдзя драматурга): лічыцца, што Выспяньскі натхняўся менавіта гэтымі аўтарамі. ...