
Пераклады
Wild_Iris
- 1 205 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Як навучыць дзяцей карыстацца пешаходным пераходам і светлафорам у гульнявой форме :)
Калі вам было цікава, адкуль на дарозе з’яўляюцца белыя лініі, то іх малюе Віта. Яна ходзіць з пэндзлікам і вядром і малюе пасярод дарогі роўненькую разметку. Каб машынам было зручней ездзіць, а людзям хадзіць. Суправаджаюць Віту два чалавечкі: чырвоны і зялёны, якія выконваюць функцыі святлафора, дапамагаючы дзяўчынцы навучыць аднаго хлопчыка пераходзіць дарогу.
Праўда, мяне больш зацікавіў мастацкі складнік кнігі, а не сюжэтны. Развароты яркія, на іх шмат цікавых і часам нечаканых дэталяў. Увогуле кніга вельмі інтэрактыўная, можна прыдумаць мноства гульняў паводле яе.







