
"... вот-вот замечено сами-знаете-где"
russischergeist
- 39 918 книг
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценка
Ваша оценка
Толькі крышачку, але ўсё ж скептычна спачатку паставілася да дзёньнікавай прозы паэта. Але дарма, бо таленавіта, бо можна паглядзець на сьвет вачыма творцы, на рэчы, шмат каму з нас не даступныя. І асабліва каштоўныя ўспаміны.

Кніга чыталася на адным дыханні. Дзённікавы фармат прываблівае сваёй таемнасцю, шчырасцю. Хочацца даведацца пра што думае аўтар, што яго хвалюе... І пісьменнік шчодра дзеліцца сваімі думкамі, уражаннямі. Віктар Шніп не пакідае без увагі ніякай дробязі. Кожнае падарожжа, нават дарога на працу, ці проста назіранне з акна за мінакамі, ператвараецца для яго ў крыніцу натхнення. Толькі паэт можа бачыць так Свет.

"Вы ведаеце, чаму міліцыянеры па горадзе ходзяць па трох?" - запытаўся Караткевіч. "Не ведаю..." - адказала кінарэжысёрка. "Ходзяць па трох, таму што адзін з іх умее крыху чытаць, другі крыху пісаць, а трэці, каб гэтыя два праклятыя інтэлігенты памяталі, што яны міліцыянеры..."

Як на невядомым вакзале...
10.01.2010. Гляджу на сваю старэнькую і нямоглую маму, якая і ўноч, і ўдзень ляжыць, то сядзіць на канапе, дзе пад падушкай схаваны каляндар, а ў насоўцы крыху грошай, і бачу ў ёй пасажырку на невядомым вакзале, якая чакае свайго цягніка, час прыбыцця якога ведае толькі Бог...

***
4.06.2009. У мяне ў кабінеце на сцяне партрэты Льва Сапегі і Васіля Цяпінскага. Гляджу на іх, як у вокны, за якімі спыніўся мінулы час, каб напамінаць нам, з чаго пачыналася нашае сёння.