
"... вот-вот замечено сами-знаете-где"
russischergeist
- 39 918 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Мікола Ермаловіч распавядае пра гісторыю Полацкага княства і Новагародка - першых дзяржаўных утварэнняў на тэррыторыі Беларусі. Кніга грунтуецца на розных крыніцах, тут і старажытныя летапісы кшталту Кіеўскага і Наўгародскага, «Аповесць мінулых гадоў», «Слова аб палку Ігаравым», працы гісторыкаў – В. Тацішчава, Н. Карамзіна, У. Пашуты, А. Кіркора, Т. Нарбута, М. Доўнар-Запольскага, месцамі аўтар нават спасылаецца на Маркса з Энгельсам (гэта безумоўна знаныя адмыслоўцы ў беларускай гісторыі). Але як крыніца адсутнічае самы галоўны матэрыял – Полацкі летапіс, хоць аўтар і ўзгадвае, што В. Тацішчаў у свой час мог яго чытаць. І як вынік гісторыя Полацкага княства апмсваецца па запіскам ад суседзяў і на аб'ектыўнасць у такім разе разлічваць цяжка. Але з выкарыстанымі крыніцаім аўтар абыходзіцца неяк дзіўна. У адным месцы ён спасылаецца на фрагмент які прысутнічае толькі ў Тацішчава і кажа, што менавіта таму, што фрагмент супярэчыць іншым крыніцам і прыведзены толькі тут фрагмент праўдзівы. У іншым месцы таксама спасылаючысь на фрагмент прыведзены толькі ў Тацішчава, аўтар кажа, што з прычыны таго, што фрагмент прыведзены толькі ў адной крыніцы фрагмент выдуманы.
Яшчэ адзін момант – аўтар увесь час даводзіць думку, што сапраўдная старажытная Літва з'явілась на тэрыторыі Беларусі, а сучасная Літва проста скрала назву і большую частку гісторыю. Але ў пачатку кнігіа аўтар прыводзіць слушную думку, якую сам і парушае:

Так, народ павінен ведаць сваю гісторыю, але не на тое, каб яе паўтараць, бо паўтарэнне гісторыі, нават самай 6ліскучай, азначае, што народ гэты не мае ўжо сваіх ідэалаў у будучым, што ён бачыць іх толькі ў мінулым, а гэта раўназначна яго пагібелі.
Другие издания
