
Ваша оценкаЖанры
Рейтинг LiveLib
- 513%
- 440%
- 347%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Torvald58 декабря 2017Читать далееЮры Станкевіч сёння як той волат-дуб сярод пасечанага лесу. Ён не ўваходзіць ні ў якія тусоўкі, суполкі і хаўрусы. Ён сам па сабе. Вярнуўся ў свой родны Барысаў і нястомна піша кнігу за кнігай. Сярод апошніх – “Брамнік заўжды самотны”. Як і шэраг ранейшых кніг, "Брамнік" выйшаў у выдавецтве “Галіяфы”.
Кніга ўтрымлівае аднайменную аповесць і 11 апавяданняў. Аповесць “Брамнік заўжды самотны” як бы выпадае з усяго, што пісьменнік напісаў раней. Гэта аптымістычная аповесць пра хлопчыка з беларускай глыбінкі, мара якога здзейснілася – ён стаў знакамітым брамнікам. І з каханай дзяўчынай у яго ўсё наладзілася. Аповесць заканчваецца хэпіэндам.
Што не скажаш пра апавяданні. Яны напісаны ў традыцыйным творчым і ідэйным рэчышчы Юрыя Станкевіча. Героі твораў трапляюць у канфлікт з цёмнымі чалавечымі сіламі і большасць з іх гіне. Але амаль усе яго герояў – гэта моцныя духам людзі, якія маюць гонар. Яны лепш абіраюць смерць і супраціў, чым бязвольна падпарадкоўваюцца гвалту, амаральнасці і хлусні.
Бадай найлепшае апавяданне ў кнізе – “Лаўцы верхаводак”. У шараговага беларускага інжынера жонка едзе ў адпачынак у арабскую краіну і там застаецца, знайшоўшы сабе багата каханка. Інжынер бярэ адпачынак і штодзень ездзіць на рыбалку, каб неяк утаймаваць свае нервы. Тут ён пазнаёміўся і пасябраваў з дзікім катом, які жыве каля вадасховішча і налаўчыўся лавіць верхаводак. Аднойчы да берагу, дзе лавілі рыбу інжынер і кот, прычаліў карабель-рэстаран, які абслугоўваў гандляроў з рынку – чужынцаў у гэтай краіне. Яны паводзілі сябе нахабна і дзёрзка, а за тое, што інжынер зрабіў ім заўвагу – збілі яго. Інжынер едзе на ровары дахаты, бярэ схаваны дзедаў драбавік, вяртаецца і знаходзіць свайго сябра-ката забітым. Карабель ужо адплыў ад берага. І інжынер пачынае па яму страляць, ведаючы, што шротам нікога не заб’е, але каб запомнілася чужынцам гэтае катанне на караблі па-беларускаму вадасховішчу на ўсё жыццё.
Праўда, ёсць у кнізе яшчэ адзін твор са счаслівым канцом – апавяданне “Кармушка для сініц”. Гераіня твора дзяўчынка, якая вырашыла правучыць нахабнага гандляра, які падманваў і абвешваў пакупнікаў, і ўся яго сям’я паводзіла сябе так, нібыта яны былі гаспадарамі гэтага невялічкага горада. Дзяўчынка напісала ліст гандляру, у якім паведаміла, што гандляр павінен вярнуць на сваю сядзібу сабаку, якую выкінуў на вуліцу, а за тое, што яго дзеці забілі папугайчыка, зрабіць кармушку для сініц і штодзень іх карміць. Гандляр палічыў гэты ліст жартам. Але калі пачаў заўважаць праколатыя шыны ў машыне, і час ад часу нехта біў шыбы ў іх доме, - задумаўся. Дзячынка перамагла і гандляр выканаў яе ўмовы.
Такое зацятае напісанне твораў у адным рэчышчы, асабліва ў наш сённяшні трывожны час, успрымаецца як выкананне пэўнай місіі. Пісьменнік хоча дагрукацца да душаў сваім землякоў, маўляў, трэба ўласнымі сіламі клапаціцца пра заўтрашні дзень сваёй краіны.
8 понравилось
260
andorac17 апреля 2014Читать далееЦэнтральная аповесць, на жаль, ці не найслабейшая рэч з усёй кнігі. Некалі Марыйка Мартысевіч зазначала, што Станкевіч піша вельмі "па-тэлевізійнаму". Мушу з ёй пагадзіцца. Творы можна проста браць, і здымаць па іх кіно. Для расійскага тэлебачання, ці Галівуда - не важна. Сюжэт - ёсць. А вось мастацкасці бракуе. Занадта ўсё механічна ды і банальна складваецца ў "Брамніку заўжды самотны".
А вось апавяданні ёсць сапраўды цікавыя. Адзначыў бы "Восаў", "Сіцыліянскую партыю" - праўда, гэтыя два творы напісаныя яшчэ ў канцы 1980-ых - пачатку 1990-ых. Ну і, канечне, "Лаўцы верхаводак". Каб у "Лаўцах" Станкевіч не прыплёў сваіх любімых "чурак", то з апавядання, на мой погляд, мог бы атрымацца міні-шэдэўр.
6 понравилось
95
Цитаты
Еще не добавлена ни одна цитата из книги. Ваша может стать первой.
Подборки с этой книгой

Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги
Белорусские авторы. Современная проза
eddyhaled22
- 73 книги
Другие издания























