
Ваша оценкаРейтинг LiveLib
- 543%
- 429%
- 329%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Torvald515 ноября 2017Читать далееЗа апошнія гады беларуская літаратура значна пашырыла свае эстэтычныя і жанравыя далягляды. Нарэшце ў нашай літаратуры з'явілася ўсё тое, што ёсць ва ўсіх еўрапейскіх літаратурах – мадэрнізм, постмадэрнізм, прыгодніцкія жанры, антыўтопіі і нават фантастыка. Але кожная нацыянальная літаратура мае свае асаблівасці, свой дыскурс, свой шлях. І зусім нечакана нашай галоўнай адметнасцю апошніх гадоў стала... турэмная літаратура. Нельга сказаць, што гэты жанр зусім новы для айчыннага прыгожага пісьменства, дастаткова згадаць кнігу Францішка Аляхновіча «У кіпцюрох ГПУ», якая пабачыла свет яшчэ ў 30-х гадах мінулага стагоддзя, або кнігу успамінаў Ларысы Геніюш «Споведзь». Але ніколі яшчэ ў Беларусі не выходзіла столькі мастацкіх кніг на турэмную тэматыку, як за апошнія пяць гадоў. Тлумачыцца гэта тым, што пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ў турмах апынулася шмат чальцоў выбарчых каманд апазіцыйных кандыдатаў, а сярод іх, як звычайна, нямала людзей адукаваных, творчых і нацыянальна свядомых.
Гэтую асаблівасць сучаснай беларускай літаратуры ўжо адзначыў былы палітвязень, праваабаронца і літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі. У турме ён нават напісаў адмысловы артыкул «Пра беларускую турэмную літаратуру», у якім разглядае турэмныя творы Уладзіміра Някляева і Аляксандра Фядуты. Калі б гэты артыкул пісаўся крыху пазней, то Бяляцкі абавязкова б напісаў і пра кнігу Змітра Дашкевіча.
Зборнік «Чарвяк» выйшаў у Вільні. Бадай гэта самая моцная турэмная кніга апошніх няпростых гадоў Беларусі. Дашкевіч выявіўся ў ёй як мудры, нягледзячы на свае невялікія гады, таленавіты празаік. Уся кніга прасякнута смуткам, бо як інакш можна глядзець на тое, як руйнуецца чалавечая годнасць у беларускіх турмах, і, што зусім нечакана, лёгкім гумарам. Чытаючы кнігу, адчуваецца, што яе аўтар ніколі, нават у самых складаныя дні жыццёвага выпрабавання, не губляў аптымізму. Дашкевіч з гумарам апісвае турэмныя прыгоды і сядзельцаў беларускіх вязніцаў – крымінальных аўтарытэтаў, шараговых зэкаў, былых наркаманаў, дырэктароў заводаў і бізнесоўцаў. Каго толькі не сустрэнеш у беларускіх турмах – здзіўляецца Дашкевіч. Але, паводле ягонага назірання, большая палова беларускіх вязняў – гэта маладыя людзі да 30 гадоў. Дашкевіч піша, што наўрад ці такі перавыхаваўчы метад дае хоць нейкія станоўчыя вынікі. Людзям па-просту ламаюць лёсы, часам за скрадзены мех бульбы, знойдзеную дозу наркотыка, альбо бойку на танцах.
Апавяданне «Чарвяк» бадай ужо можна залічваць у класіку беларускай турэмнай літаратуры. Проста выдатна намаляваны вобразы вязняў, турэмны задушлівы мікрасвет, пошукі, мары і спадзяванні чалавечых душаў.
Варта яшчэ адзначыць рэлігійны аспект кнігі. Зміцер Дашкевіч належыць да пратэстанцкай царквы, ён шчыры вернік і за кратамі ўпарта трымаўся сваёй веры. Кніга перасыпана цытатамі з Бібліі і згадкамі пра Ісуса Хрыста. Пры чытанні першага апавядання, рэлігійны аспект падаецца празмерным маралізатарствам, але адолеўшы ўсю кнігу, разумееш, што без біблійных згадак і цытатаў апавяданні Дашкевіча былі б не зусім праўдзівымі. Бо гэта неад'емная частка свету самога Змітра – свету жыццёвага і свету мастацкага.
10 понравилось
270
Xartym15 апреля 2014Читать далееТюремная проза — один из самых сложных жанров литературы. Причем сложен он как для автора, так и для читателя. Именно в произведениях этого литературного направления, лучше всего раскрываются человеческие характеры, происходит развитие человека, его столкновение с системой и перевоспитание, либо, наоборот, в борьбе с системой — воспитание воли. Одним из лучших образцов подобной литературы можно назвать «Записки из мертвого дома» Ф.М.Достоевского. Но есть ли все это в книге политзаключенного Дмитрия Дашкевича «Чарвяк»?
Сама книга состоит из нескольких рассказов и одной повести. И хотя действие практически в каждом произведении происходит в разное время и в разных местах, все они объединены единым главным героем и читаются как единое целое. Следует, однако, сказать, что часть произведений в книге принадлежит скорее не к художественному, и даже не к документальному жанру, а к публицистическому.
«Што мы дамагаемся іншых законаў, канстытуцыйных фармулёвак і нават улады, прыкрываючы ўсё гэта ідэаламі адраджэння Бацькаўшчыны, калі для адраджэння Бацькаўшчыны не трэба нічога — ні законы, ні канстытуцыя, ні нават улада. Для адраджэння Бацькаўшчыны трэба толькі адно — каб патрыёты мовы пачалі на гэтай мове размаўляць. І ўсё! І з гэтым лічыліся б і Беларушчыну ненавідзячыя. Калі б заўтра на вуліцах нашых гарадоў хаця б кожны трэці загаварыў на роднай мове, дык Рускі са знакам якасці сам бы перапісаў імгненна і законы, і канстытуцыі»Темы у произведений книги разные — тут и недостатки судебной системы, и воспитание молодежи, и отношение к белорусскому языку, и о дороге к Богу. Кстати, последняя тема тут является главенствующей. Не скажу, что это плохо, но дочитав книгу до конца, создается впечатление, что прочитал не тюремную литературу, а какую-то христианскую книгу. Особенно усиливается это впечатление после прочтение повести «Чарвяк».
Я совсем не против религии, особенно в тюремной прозе, но тут ее слишком много. К сожалению, именно этот факт может оттолкнуть от книги многих читателей. Религию всегда нужно вводить очень осторожно.
Дзяржава лічыць, што чым большыя рэпрэсіі ўжываць да наркаманаў, тым большы будзе вынік, але ж тэндэнцыя развіцьця наркаманіі гэта не пацьвярджае. Таму відавочна, што заканадаўчыя меры ўз’дзеяння трэба прымаць разам з мерамі маральна маральна-грамадзкага заахвочваньняЕще один важный недостаток — в произведении не прослеживается никакого развития персонажа. Он сидит в тюрьме, он верит в Бога и у него есть сформировавшийся взгляд на мир. Именно из-за этого некоторые рассказы превращаются в философские рассуждения о бедах современного общества, и как эти беды решить.
Из достоинств книги можно отметить, что автор проливает свет на многие недостатки нашей пенитенциарной системы, о который большинство людей даже не знает. Все произведения книги легко читаются (если вы знаете белорусский язык) и одолеть ее можно буквально за один вечер.
Дазволю сабе патлумачыць падрабязней, як “праводзяцца” праверкі з гэтага боку нашай агульнай зоны. А праводзяцца вельмі проста, па наступнай тэхніцы:
— Ход №1: зэк піша заяву.
— Ход №2: адміністрацыя дадае да заявы г.зв. “суправадзілаўку”, у якой тлумачыцца: зэк брэша.
— Ход №3: дэпартамент бярэ дадзеную “суправадзілаўку”, называе яе праверкай і адказвае зэку што-небудзь накшталт: довады маюць аднабаковы абвінаваўчы ўхіл і свайго пацвярджэння не знайшлі і г.д.4 понравилось
192
Цитаты
xbohx18 июня 20142 понравилось
117
Подборки с этой книгой

Известные писатели и пенитенциарная система
jump-jump
- 980 книг

Книги, написанные в тюрьме
Kvertoff
- 45 книг



















