
Классики и Современники
Lyumi
- 329 книг

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Эдуардас Межелайтис по справедливости считается одним из величайших литовских поэтов 20-го века,и вполне заслуженно его творчество считается одной из вершин национальной поэзии его родной страны.Я акцентировал в заголовке как автора прежде всего советского,несомненно его вклад в общественную жизнь и развитие советской литературы были значительными и он по справедливости занимал видные должности в политической и литературных работах своей родной республики так и в рамках Советского Союза.
В начале творчества Межелайтиса присущ лиризм,несомненно его лирическое дарование подпитывалось традициями его народа,неразрывную связь с родной природой,восхищением от фольклора и в конце концов сыновней любовью к матери и людям его родного края("Литовская Сюита").
Поэзия из сборника "Человек" в противоположность полна гордости за заслуги советского человека,настоящий Гимн,но в то же время автор современник чудовищных по своей сущности преступлений полон тревоги за грядущее и будущность человечества.
Мнения и мысли Межелайтиса о литовском и мировом искусстве,глубокий интеллектуализм,философичность и гражданский пафос можно увидеть в таких сборниках как: "Кардиограмма" , "Индийская фреска" , "Авиаэтюды" , и др.
Несомненно автор достоин памяти его соотечественников и любителей мировой литературы.

Кожная краіна мае сваіх паэтаў-філосафаў, якія фарміруюць светабачанне не толькі інтэлегенцыі, але і ўсёй нацыі. З дапамогай іх твораў мы можам меркаваць пра светапоглядныя арыенціры грамадства, у якім яны знаходзяцца і карціну жыцця якога ствараюць. Эдуардас Межэлайціс з’яўляюцца адным з тых яркіх паэтаў, якія пайшлі шляхам філасофскага асэнсавання рэчаіснасці ў літоўскай літаратуры.
Э. Межэлайціс заявіў пра сябе як паэт-філосаф у зборніках “Кардыяграма” (1963), “Авіяэцюды” (1962) і, вядома, “Чалавек” (1961), які быў перакладзены на мноства моў свету, і беларускія чытачы таксама былі далучаны да вельмі важных, спрадвечных чалавечых ісцін і маральных каштоўнасцей, пра якія пісаў літоўскі аўтар.
У вершы Э. Межэлайціса “Голас” (1961) аўтар карыстаецца верлібрам і рэхам называе памяць, што з’яўляецца асноўнай катэгорыяй чалавечага існавання: “И оставил этот голос эхо, что во сне кричит мне; / и преследование это будет длиться очень долго”. Аўтар шкадуе чалавека, які з’яўляецца галоўным героем не толькі гэтага верша, але і ўсяго аднайменнага зборніка, куды гэты твор уваходзіць (“Нет сомнения в том, что что поэту жалко было терять / свой голос, но гораздо больше жалел он, да и будет жалеть – человека!”). Адчуваецца, што лірычны герой Э. Межэлайціса мае велізарны жыццёвы вопыт, і яго “голас” прайшоў “холод и голод… горнила фабрик, через кремационные печи, через атомный бред Хиросимы”. Мы знойдзем у Э. Межэлайціса такія прадметна-тэматычныя групы антытэзы, як “мір – вайна”, напрыклад: “Да и слово «война» не пора ли заменить словом «мир» – говорю я!”.
Тама вайны і міру, жыцця і смерці найбольш цікавіць аўтара. Э. Межэлайціс нагадвае, што акрамя раю і пекла, жыцця і смерці існуе такая з’ява, як блуканне душы па пакутах:
У сваёй філасофскай лірыцы літовец блізкі беларускаму паэту-філосафу Алесю Разанаву. Беларус піша: “Усё мінае, – сказаў мудрэц, / і ўсе з ім згадзіліся. / Аднак засмяяўся непадалёку дзіцёнак, / і ўсе, азірнуўшыся, успомнілі: / і настае”. Выказаць філасофскую думку аўтару дапамагаюць супрацьпастаўленні мінае – настае (аксюмаран) і мудрэц – дзіцёнак (антытэза). Ужыванне антытэзы дазваляе лепш зразумець значэнне аксюмарана: сутнасць прыроды, у якой жыццё і смерць уяўляюць літаральна адно і тое ж, супадае з чалавечым шляхам, дзе ў пастаянным колазвароце дзяцінства змяняеца старасцю, імгненне ўліваецца ў вечнасць. Разанаўскі верш сугучны радкам Э. Межэлайціса: “Преклоняемся не перед смертью или ненавистью / слепою и не месть мы зовём на помощь – / преклоняемся перед младенцем, возгласившим, что он уж явился унаследовать эту землю”.
У творах літоўца і беларуса даволі часта заўважаюцца тэматычныя сыходжанні. У Э. Межэлайціса ёсць верш “Ікар” (1961), прысвечаны Юрыю Гагарыну, дзе літоўскі паэт ужывае аксюмаран (паэтычная фігура, у якой злучаюцца несупастаўляльныя рэчы, што можна палічыць памылкай, але наўмысна ўжываецца аўтарам для тлумачэння непаразумення, складанай сітуацыі) “звёзды под ногами”. У “Паэме калодзежа” (1975) А. Разанава таксама разглядаецца супрацьстаянне чалавека і космасу, якое рэпрэзентуе аўтарскую пазіцыю таксама з дапамогай аксюмарана, калі герой гэтай паэмы Дзедал кажа:
Самая ж папулярная антытэза ў Э. Межэлайціса – “зямное-нябеснае”. Да дэнататы “нябеснае” ён адносіць зоркі, неба, аблокі, а “зямное” часцей за ўсё ўвасабляе шар. Найбольш папулярнай антытэзай з’яўляецца шар зямны і шар сонца, але часам паэт-філосаф пашырае ўяўленні і ўводзіць у сістэму сфер, напрыклад, шар сэрца ці шар галавы:
Увогуле назіраецца захапленне Э. Межэлайцісам геаметрычнымі фігурамі ў лепшых традыцыях кубафутурызму, што дапамагае яму стварыць цэлую сістэму чалавечага арганізму, абавязковымі “элементамі” якога, акрамя вачэй, рук, сэрца, вуснаў, з’яўляюцца каханне, музыка, думкі і інш.
Што да паэтычных фігур кантрасту, то яны дапамагаюць Эдуардасу Межэлайцісу раскрыць своеасаблівасць філасофскага светаўспрымання. Рэпрэзентацыя аўтарскай свядомасці адбываецца менавіта пры дапамозе гэтых сродкаў. Яны павінны выступаць самым галоўным крытэрыем пры вызначэнні вобраза аўтара як паэта-філосафа, незалежна ад таго, ці супадае лірычны герой з аўтарам, незалежна ад таго, на якой мове піша аўтар.
Таму аматарам філасофскай паэзіі раю пазнаёміцца з творчасцю выдатнага літоўскага пісьменніка Эдуардаса Межэлайціса.











