
Беларуская класіка
Basienka
- 50 книг
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценка
Ваша оценка
Сёння пра культ асобы і таталітарны рэжым вядома ўсім, нават тым, хто не цікавіцца гісторыяй. Я не прэтэндую на адзіна верную пазіцыю ў дачыненні гістарычных асоб, але хачу распавесці пра свае погляды і кнігу паэзіі Максіма Танка "Каб ведалі”. Адданы камуністычным ідэалам паэт Максім Танк сёння многім не падабаецца, бо “не навучыўся мяняць погляды”, і ў той жа час гэтыя людзі ўхваляюць яго творы даваеннага перыяду, калі ён трапляў у турму і змагаўся з апалячаннем, а таксама верлібры і познія творы. У нас любяць ахвяр і зараз любоў прачнулася да Францішака Аляхновіча, Наталлі Арсенневай, Сяргея Пясецкага і іншых неадназначных асоб, я думаю, у першую чаргу менавіта з-за таго, што на іх адбываліся ганенні ў савецкі час. Будучы рэвалюцыянерам Максім Танк усім падабаўся, стаўшы камуністам – не. А давайце абстрагуемся ад палітыкі і ідэалогіі, а паглядзім на значнасць літаратурных дасягненняў любога з названых і неназваных аўтараў. Але не ў гэты раз…
Зараз я хацеў бы як раз звярнуць увагу на палітычныя абставіны савецкага часу. А пра асобу Іосіфа Сталіна з пункту гледжання творчасці паразважаць і не атрымаецца. Погляды Максіма Танка мне нагадваюць пра размовы з маёй настаўніцай па гісторыі Інай Якаўленай Бранштэйн, бацька якой, вядомы літаратурны крытык, стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій, а яна з астатняй сям’ёй трапіла ў “АЛЖИР” разам з маці Булата Акуджавы як родзічы ворагаў народа. Яўрэйка па нацыянальнасці, мая настаўніца, была і застаецца адданай камуністкай з чырвоным плакатам Чэ Гевары на сцяне. Называе сябе атэісткай, хоць на палічцы ў яе стаіць іудзейскі сямісвечнік, партрэт Папы Іаана Паўла ІІ і праваслаўная іконка. Ад яе я навучыўся праведнасці і ненавідзець вайну, але паважаць Леніна, які вызваліў сялян ад рабства. Так, з кроўю і ахвярамі, але яно было таго варта. Згаданы Сталін жа малюецца у маім уяўленні пачварай, а ніякім не пераможцам у вайне, які знішчыў інтэлегенцыю і ўсталяваў дыктатуру. І гэта пры маім пацыфізме, гуманізме і талерантнасці.
У падручніках гісторыі мы знойдзем супрацьлеглыя погляды на розных асоб – у адных Гітлер будзе чалавекам,які выратаваў нямецкую эканоміку, нацыяналізаваў банкаўскую сістэму і пабудаваў лепшыя ў свеце дарогі (аўтабаны, па-мойму), а ў другіх – чалавекам, які заліў кроўю Еўропу і па расавай тэрыі мусіў знішчаць цяган, яўрэяў і не толькі.
Літаратура, як і гісторыя, таксама з'яўляецца палкай з двума канцамі. Каб ведалі, вершы з кнігі Максіма Танка 1948 года маюць некалі рэдакцый. Нехта з пісьменникаў расчараваўся ў тым, што пісаў раней, як Пімен Панчанка, нехта скончыў жыццё самагубствам, а нехта застаўся на сваіх поглядах. Ці так ужо і застаўся?
Строфы з радкамі, дзе згадваецца І. Сталін у вершах Максіма Танка1947–1952 гг. былі прыбраны ў зборы твораў 1978 г., як напрыклад, у вершы "Камсамольцам" (1947), дзе ўслаўляўся дыктатар. У гэтым творы ў адным з радкоў І. Сталін быў заменены словам Радзіма:
У першым выданні радок выглядаў наступным чынам: "Вам Сталін даў такую моц і сілу…". Імя ж Леніна, як бачыце, у прыжыццёвым танкаўскім зборы твораў 1978-га засталося. У вершы "Піянерскі гальштук" (1947) прыведзены ніжэй другі радок ужываецца замест слоў: "Што Сталін над намі над светам узняў":
У вершах "Наша восень" (1947), "Пасланне за мяжу" (1947) былі прыбраны імёны і Сталіна, і Леніна, а ў творы "Над Прыпяццю" (1947) ужо ў 1958 г. пасля разбурэння культа асобы былі прыбраны ажно 2 страфы ў канцы пасля згаданых радкоў, дзе згадваўся І. Сталін:
У новым зборы твораў, які рыхтаваўся да 2012 года – да стагоддзя паэта, рэдактары прывялі варыянты 1978-га , а ў каментарах далі арыгінал 1948 года. Вершы, якія не перадаваліся, надрукаваны адразу з псеўданімам спадара Джугашвілі побач з ульянаўскім ці без яго: "Дэпутат" (1947), "Масква" (1947), "Праўдзівае слова" (1947).
Адзін прамень той – Ленін. Ён
Прабіў ільды і змрок прадвечны,
Гарыць зарою новых дзён
У кожным сэрцы чалавечым.
А Сталін – той другі прамень.
Ён азарыў прасторы свету,
Развеяў хмар смяротны цень, –
Мы йдзем за ім да нашай мэты.
Мне падаецца, што мы павінны разумець, у які час жылі аўтары і сёння спакойна ставіцца да іх твораў, якія тыя не паспелі адрэдагаваць. Іх не трэба апраўдываць, бо ёсць час і ёсць людзі. Варта чытаць іх творы і атрымліваць асалоду ад шчырых і арыгінальных вобразаў, на якія паэзія Максіма Танка, безумоўна, багатая. Адным словам, трэба ведаць!