
Ваша оценкаРейтинг LiveLib
- 575%
- 425%
- 30%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Torvald520 января 2019калі чытаеш зборнік, увесь час у тваіх вушах гучыць музыка...
Читать далееКалі чытаў гэты паэтычны зборнік, заўважыў, што ў ім досыць шмат вершаў пра Каляды. Відавочна, Каляды былі адным з любімых святаў Міхала Анемпадыстава. Але пры гэтым ніякіх цудаў на Каляды ў ягоных вершах не адбываецца.
Прыйдзе зіма і Сьнежань
Лісьце заваліць сьнегам
Мы адсьвяткум разам
Божае Нараджэньне
(…)
Цёмна-зялёны водар
Будзе ад елкі ў доме
Раніцай прыйдзе Студзень
І зменіцца нумар годуВось і ўвесь калядна-навогадні цуд – «зменіцца нумар году». Гэта з тэксту песні з «Народага альбому». З тэксту іншай песні, якую выконваў гурт «Новае неба», цудаў чакаюць, але яны таксама не прыходзяць.
Мы чакалі Калядаў з маленства,
Ды ніяк не маглі дачакацца.
Тату трэба было на работу,
Маці трэба было на працу.
(…)
Нам даводзілі, хто мы і што мы,
Нас вучылі выконваць загады.
Нам казалі, ды мы ня чулі –
Мы ўпотай чакалі Калядаў.Ды і ва ўсім зборніку ніякіх адметных, незвычайных падзеяў практычна не адбываецца. Хіба што выключэннем з'яўлюцца тэксты да «Народнага альбому». Але і там ці не галоўная падзея – бойка на лузе паміж Казікам і Юзікам, у выніку якой Юзік згубіў гузік.
Нават дзіву даешся, як аўтар са звычайнага, паўсядзённага, буднічнага жыцця ствараў паэзію. Пра шафу, шуфляды, хатнія рэчы, зімовы вечар, першы снег, пра п'яніцаў на вуліцы, пра электарат, які выбірае, пра простыя рэчы. Аднак уся гэтая ціхая будзённасць падзяляецца на дзве часткі: любімая - з уласнага, прыватнага жыцця, і нелюбімая – з таталітарнага, паднявольнага жыцця. Пра шэрае, сумнае жыццё апавядаецца ў такіх вершах як «Радыё Сталін» або «Над горадам шэрая хмара…»
Ну а што любіць аўтар?
Я люблю, калі сьвеціць сонца
Рана ранкам праз фіранкі.
Я люблю пах свежае кавы,
Я люблю смак смажанай бульбы.
Мне падабаецца водар парфумы,
Мне падабаецца дым цыгарэтаў,
Я люблю халодныя блюзы.
Я люблю свае джынсы старыя.Вось такія ўпадабанні, без ніякай экзотыкі, усё гэта можна адшукаць ва ўласнай кватэры.
Ну і яшчэ варта адзначыць, што значная частка гэтых вершаў з'яўляюцца тэкстамі песень ужо згаданага «Народнага альбому» і гурта «Новае неба», таксама варта дадаць гурты «N.R.M.» і «IQ48». Таму, калі чытаеш зборнік, увесь час у тваіх вушах гучыць музыка.
14 понравилось
482
xbohx23 мая 2018Читать далееУ 2013 годзе ў выдавецтве Логвінаў выйшаў зборнік Міхала Анемпадыстава "Глыбока-глыбока на дне філіжанкі кавы", які складаецца з аўтарскіх вершаў (многія з якіх сталі тэкстамі песень гуртоў Новае Неба, N.R.M. і IQ48, выканаўцы Змітра Вайцюшкевіча), перакладаў песень польскіх спевакоў і тэкстаў славутага "Народнага альбома". Тут вы сустрэнеце даўно любімыя "Мая краіна", "Простыя словы", "Сьвятло ў цемры", песні пра Казіка і Юзіка... Упершыню вырашыла прачытаць зборнік цалкам, і было так прыемна спяваць у думках, калі чытала асобныя вершы. "Ці помніш ты, як у паветры пахла вясною ды ветрам свабоды". Дагэтуль адна з маіх любімых калыханак у выкананні Вайцюшкевіча. А ад "Схаванага сэрца" ў выкананні IQ48 па целе заўжды прабягаюць дрыжыкі.
Маё знаёмства з яго творчасцю адбылося яшчэ годзе ў 2006, калі я для школы шукала калядны верш. І тады натыкнулася на "Мы чакаем Калядаў". Гэта было нечаканае адкрыццё для 13-гадовай дзяўчынкі, і верш апынуўся вельмі сугучным з маім настроем. Ужо потым я адкрывала для сябе творчасць Міхала праз беларускую музыку і заўжды жартавала, што гэта чалавек, прозвішча якога складана запомніць, а песні немагчыма забыць.
Сьвеціць сьвятло ў цемры,
І цемра сьвятла ня згасіць.10 понравилось
259
Цитаты
Еще не добавлена ни одна цитата из книги. Ваша может стать первой.


























