Напісаны ў бліскучым літаратурным стылі аўтабіяграфічны раман Жо Лангеравай (1912—1990) распавядае пра няпросты лёс, які выпаў на долю аўтаркі: ад поўных наіўнымі надзеямі даваенных гадоў да цяжкіх часоў эміграцыі ў ЗША падчас фашысцкае акупацыі, не меней жорсткага перыяду пасля вяртання ў сталінізаваную Чэхаславакію, дзе па надуманым абвінавачанні быў арыштаваны яе муж, да адлігі 1960-х і Пражскай вясны, а з ёю новай акупацыі, гэтым разам савецкай, і новай эміграцыі, ужо канчатковай, — у Швецыю...
Гэтая кніга - гісторыя рэпрэсаванай славацкай сямʼі. Да прачытання рамана думаў, што ў Чэхаславакіі ўсё было лепш, чым у СССР. Мо і было. Толькі трагічнага хапала таксама. Кніга пацвярджае толькі тое, што савецкі лад паўсюль аднолькавы быў. Аднолькава крывавы.