Першае асобнае выданьне па-беларуску кнігі вядомага літаратара, які жыў у Беларусі на пачатку ХІХ ст. Літаратурна-мастацкі твор аўтарства Ігнацыя Ходзькі распавядае пра жыцьцё ліцьвінскай шляхты і магнатэрыі ў апошнія гады Рэчы Паспалітай. Аўтар прадстаўляе твор як старыя ўспаміны аўтарства квэстара, ў якіх нам адкрываецца штодзённасьць канца XVIII стагодзьдзя. Традыцыйна для свайго часу Ігнацы Ходзька піша па-польску, што доўгі час пакідала яго спадчыну па-за ўвагай беларускага чытача. Мікола Х...