Януш Корчак (Хенрык Гольдшмідт, 1878–1942 гг.) — вядомы польскі пісьменнік, урач і адзін з найбольш знакамітых рэфарматараў выхавання, імя якога занесена ў святцы і сусветнай педагогікі, і элементарнай чалавечнасці. Пазнанне дзіцяці і перыяду дзяцінства — гэта мэта, якую ён рэалізаваў на працягу ўсяго свайго сталага жыцця. Корчак пісаў кнігі для дзяцей, пра дзяцей і пра выхаванне, апублікаваў сотні артыкулаў у грамадска-культурных, медыцынскіх, педагагічных, псіхалагічных часопісах. Кніга «Як лю...