Кніга пазнаёміць чытача з вандроўкамі выдатнага польскага і беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (Людвік Кандратовіч) (1823—1862) па роднай Беларусі. Паэт дзеліцца ўражаннямі пра дарагія сэрцу мясціны — Мір, Нясвіж, Стоўбцы, Койданаў і інш.
Цудоўная кніга. Выклікае пачуцці еднасці. Не адзін раз падарожнічаў па гэтых мясцінах. Таму і цікава гэта чытаць гэты "дзённік" (дарэчы - зараз такі папулярны фармат).