“Малы і Білан” — працяг кнігі “Малы і Мядзведзік” шведскіх пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў. У другой частцы Малы і Білан крыху пасталелі і ўжо амаль навучыліся пісаць, чытаць ды лічыць. Яны па-ранейшаму гуляюць разам амаль штодзень, а Малы штовечар распавядае пра ўласныя прыгоды свайму найлепшаму сябру — Мядзведзіку.
"Паважаныя чытачы, дарагія дзеці і бацькі!
Для мяне асабіста вельмі прыемна, што пасля выхаду па-беларуску цудоўнай кнігі Юі і Томаса Вісландэраў, прысвечанай прыгодам ма...