Знакамітая кніга нарэшце выйшла й па-беларуску з прадмовай аўтара адмыслова для беларускага чытача.
“Скуты розум” — філязофска-палітычнае эсэ, літаратурная парабала Чэслава Мілаша, што пабачыла сьвет пры ўдзеле парыскай “Культуры” ў 1953 г., падчас эміграцыі пісьменьніка ў Францыю.
Эсэ апісвае падзеі, што адбываліся падчас і пасьля ІІ сусьветнай вайны ў польскім грамадзтве, а галоўным чынам у Варшаве.
У чатырох разьдзелах аўтар знаёміць нас з лёсамі польскіх пісьменьнікаў таго пэрыяду, ...