
Известные писатели и пенитенциарная система
jump-jump
- 923 книги

Ваша оценка
Ваша оценка
Перад усім трэба зазначыць, што на аснове асобніка 1976 года была перавыдадзена кніга 2006-ага года, змест амаль не змяніўся, за выключэннем аднаго: у першае выданне "Выбраных твораў" уключаны пераклад на беларускую мову апавядання Гаршына "Сігнал" і творы Ядвігіна Ш. на рускай мове, якія маюць, як здаецца, бытавы характар, але ў кожным можна разгледзіць нешта цікавае, знайсці аб чым паразважаць.

Лічу раман "Золата", які ўваходзіць у гэты зборнік выбранага, першай сапраўднай спробай раманнай прозы ў беларускай літаратуры. Пра яго і пойдзе размова. Раман пачаў друкавацца ў 1920 г., але цалкам да нас не дайшоў - толькі 6 глаў, да якіх хочацца пачуць працяг.
Радкі В.Цоя невыпадковыя, бо яны могуць з'яўляцца галоўнымі пастулатамі рамана. Твор пачынаецца са смерці старой вар'яткі Прузыны (у гэтым цікавасць кампазіцыі, бо далейшы аповед ніяк не звязаны ні з гераіняй, акрамя такога ж імя, ні з яе скарбам - пярсцёнкам у скрыні). Далей гісторыя гарадскога хлопца Васіля, які марыць пра заробак грошай, мае ўласную гаспадарку і шчаслівае сямейнае жыццё з дзяўчынай Зосяй, але забівае маладую дзеўку Прузынну. Ён з падачы жонкі ўкінуў Прузыну ў калодзеж і вельмі пакутуе з-за гэтага, што сцвярджае: нічога не вартае забойства ("Смерць вартая таго, каб жыць"). Нават бог даў Прузыне новае жыццё, калі пасля смерці 5 дачок усё ж такі ў сям'і Васіля і Зосі нарадзілася здаровае дзіця, якому зноў далі ж імя Прузына. Васіль пасля гэтага канчаткова прыйшоў у роспач і скончыў жыццё самагубствам (невыпадкова кінуўся ў калодзеж!). Гэта яшчэ раз пераконвае, што няма нічога каштоўней за чалавечае жыццё, дзеля чаго можна і ахвяраваць уласнымі памкненнямі.
"Каханне вартае таго, каб чакаць"? Не ведаю, вось і Ядвігін Ш. паказвае, што дарэмна Зося чакала Алёксу з Амерыкі, ад каго ў яе быў першы сын, якога яна адправіла за бацькам. Людзей, якія адпраўляюцца за мяжу, вабяць грошы, у гэтым, магчыма, і сутнасць назвы рамана. Тэма актуальная і сёння. Ды і Васіля вабіла ў першую чаргу на Зосіна прыгажосць, а магчымасць пусціць у справу грошы, у родную зямлю. На кантрасце вобраз Алёксы, які вырашыў зарабляць грошы на чужой зямлі. Грошы, іх прагнасць - смяротны грэх. Грэшныя ўсе персанажы Ядвігіна Ш.: забойца-Васіль, вераломная Зося, яе бацька Мікола Стрончак з кампаніі махляроў, п'яніц і ашуканцаў... Калі бацька прыводзіць у дом жыць свайго "сябра" з гэтай кампаніі, раман абрываецца. Асмелюся прадбачыць думкі пісьменніка, што старая напачатку рамана - гэта Зосіна дачка і Ядвігін Ш. прадугледжваў кальцавую фабулу твора, аднак гэта ўжо зусім іншая гісторыя.
P.S. Раю пачытаць і малую прозу, абразкі, байкі і вершы ў прозе Ядвігіна Ш., якія таксама змяшчаюцца ў гэтай кнізе, бо ў гэтых творах знайшлося месца загадкам, роздуму філасофскаму, містыцы і інш. Змяшчаю адзін з самых кароткіх, але і самых любімых твораў.

Бываюць раны большыя і меншыя.
Меншыя — гояцца, і на іх знаку няма. Большыя — гояцца, але па іх астаюцца рубцы.
Гэтак на целе.
Бываюць раны большыя і меншыя.
Меншыя — гояцца; на іх астаюцца рубцы. Большыя — заўсёды крывавяцца.
Гэтак на сэрцы.
Бываюць раны большыя і меншыя.
Меншыя — заўсёды крывавяцца. Большыя — залечвае толькі… смерць.
Гэтак на душы.

І калія ўспамінаю мінулае і прыглядаюся да цяперашняй моладзі, то ў мяне з'яўляецца адно пытанне: калі яны маглі так хутка пастарэць? Хто так хутка вырваў у іх маладую душу? хто пазбавіў іх гэтага найдаражэйшага скарбу?

Можа быць служба цяжкая, вельмі цяжкая, але не паганая, бо ніякая праца не ганьбіць чалавека.






Другие издания
