Аповесці і апавяданні празаіка створаны на няпростым і супярэчлівым сенняшнім жыццёвым матэрыяле, дзе рэальнае спалучаецца са спрадвечным фальклорна-міфалагічным. У цэнтры ўвагі аўтара – моладзь са сваімі праблемамі пошукаў свайго месца ў сённяшнім дні. Пласты містычнага і рэальнага ствараюць непаўторны каларыт пісьма празаіка.