Тэма нумару — “Славацкая надзея для паняволенай нацыі”.
“Славацкая надзея для паняволенай нацыі” — бадай, першая спроба больш-менш грунтоўна паказаць славацкае жыцьцё беларусам, перадусім жыцьцё актуальнае — інтэлектуальнае ды сацыяльна-палітычнае. Мы паспрабавалі паказаць яго з розных бакоў, ды так, каб і самы неабазнаны чытач хутка ўвайшоў у кантэкст славацкай цяпершчыны. Менавіта таму адкрывае нумар рубрыка “Гісторыя”, у якой вы знойдзеце, прыкладам, артыкулы аб станаўленьні славацкае ідэн...