
Пераклады
Wild_Iris
- 1 226 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Ёсць непрыстойнае нешта ў самой сутнасці вершавання:
з нас нараджаюцца рэчы,
якіх мы ў сабе й не падазравалі,
і мы міргаем вачыма, нібыта з нас толькі што
выскачыў тыгр — стаіць у святле і б'е хвастом па баках.

Хто пра гісторыю кажа, заўжды ў бяспецы:
Сведчыць супраць цябе мёртвыя не паўстануць.

Не любі ніводнага краю: яны хутка гінуць.
Не любі ніводнага гораду: яны рассыпаюцца ў друз.