Мая «беларуская палічка»
JeanneBien
- 47 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Кніга, якая складаецца з трох абсалютна розных частках.
Архітэктурныя апавяданьні звязаныя асобай архітэктара Карла. У кожным з апавяданьняў аўтар робіць тое, што часта любяць рабіць людзі: зазірае ў чужыя вокны. Зь лёгкай рукі Сяргея Календы кожны дом разам зь яго жыхарамі мае сваю гісторыю й свой характар. Ад старой на вуліцы Жальгіро да сям'і з Ваймара. У кожнага зь іх свае клопаты й хваляваньні. У кожнага розныя, але дзякуючы архітэктару, усе яны зьвязаныя паміж сабой.
Генэрацыя фанцікаў і фішак расказвае пра нас, якімі мы былі ў дзяцінстве. Кожны, чыё дзяцінства прайшло ў "дзевяностых" знойдзе там нешта блізкае сабе. Аўтар адзначыў, што гэту частку кнігі можна працягваць бясконца й нават з разьдзела кнігі ператварыць у цэлую кнігу. Гісторыі пра дзяцінства - гэта тое, што ніколі ня згубіць сваёй актуальнасьці. І ў кожным з нас жыве свой Гераня. Таму гэта частка кнігі атрымалася самай вялікай.
Самай моцнай, на мой погляд, атрымалася трэцяя частка кнігі - "Скура зямлі". Гэта апавяданьні пра нашу рэчаіснасьць, пра тое, што побач, вакол. Апавяданьне "Хлеб свой пускай па вадзе" пра выбух у менскім мэтро 11 красавіка. "Я не жыву" ўвогуле не пакіне абыякавым ніводнага сьвядомага жыхара Беларусі. "Каробка" - удалая спроба стварыць антыўтопію.
Думаю ў кожным з апавяданьняў Сяргея Календы вы знойдзеце нешта сваё.

Яго сябра Стас часта любіў казаць, што Львіў - гэта горад, дзе выдатна нарадзіцца, сталець, а потым зьехаць, зрабіць кар'еру й вярнуцца старым і з грашыма ,каб дажыць і памерці, тут усе жыхары - людзі-коткі, яны не пасьпяваюць сачыць, як хутка ляціць час, таму што спаць котка можа да васямнаццаці гадзін у дзень.

Я пачынаў разумець, што гэта не дурныя мэтафары, што мужчына гатовы на ўсё дзеля жанчыны, я пачынаў разумець, што ў сьвеце ёсьць такія прыярытэты і такія закладзеныя прыродаю рэчы, на якія чалавек ніколі ня знойдзе адказу, а тым болей моцы падпарадкаваць.