Усевалад Сьцебурака:
"Гэты твор чэшскага пісьменьніка Антаніна Баяі быў уганараваны прэстыжнай літаратурнай прэміяй Magnesia Litera як найлепшая празаічная кніга Чэхіі 2003 году. Баяя ўпершыню перакладаецца на беларускую мову, хаця вядомасьць і прызнаньне да аўтара прыйшлі пасьля раманаў “Мовіць срэбра” (1982) і “Дуэлі” (1988). Гэта новая чэшская літаратура, хаця Баяя не належыць да маладых пісьменьнікаў, бо нарадзіўся ў 1942 годзе, а скончыўшы сельскагаспадарчы інстытут у Брне доўга працаваў ...