Логотип LiveLibbetaК основной версии
Обложка
User AvatarВаша оценка
3,9
(25)

Чужая бацькаўшчына

6
1,2K
  • Аватар пользователя
    Ales_Moyski1 ноября 2015 г.

    Кніга з аксюмаранам у назве

    У творы адразу заўважныя асаблівасці жыцця заходнебеларускай вёскі перад вайной. Сялянам не забараняецца верыць: стары крыж з новым белым ручніком вакол абраза ля вёскі, абраз у куце Алесінай хаты. Такія ж крыжы да гэатага часу стаяць і ў маёй каталіцкай вёсцы Суцькі, адкуль бацька родам, а Вілейскі раён таксама да вайны падпадаў пад апалячаную Заходнюю Беларусь. У хрысціян у творы Вячаслава Адамчыка (Алеся была каталічкай) усё ж застаюцца язычніцкія погляды на свет - нехта сурочыў Алесю ў маладосці з дапамогай жабы і ржавай іголкі, бо яна была прыгожай і вабіла многіх аднавяскоўцаў. Хварэла, ссохла і, каб пазбавіцца гэтага, трэба было зацяжарыць, а ад мужа Мондры, які памёр пасля таго, як рассек у лесе нагу і захварэў, дзяцей раней не хацела, бо не кахала яго (навад выкідыш зрабіла на сёмым месяцы).
    Магчыма, ужо ў назве аўтар падкрэслівае, што жыхары "ўсходніх крэсаў" і не ўсведамляюць сябе беларусамі, а калі б і хацелі імі звацца, то нешта ім перашкаджае. Бацькаўшчына застаецца чужой, хоць Міця спрабуе выпісваць беларускія газеты з Вільна, а маці Імполя працуе на асадніка: "...адсюль, з Польшчы, спрабавала даведацца пра бацьку, які хварэў на гішпанку ў Бугуруслане і прапаў". Часта радзіма называецца Польшчай, але ў гэтай гісторыі цікавы і прыём рэтраспекцыі, як выкарыстоўвае Вячаслаў Адамчык, каб вярнуцца ў мінулае, тым самым парушыўшы супадзенне фабулы і сюжэту ў творы, пра што яшчэ Арыстоцель пісаў. У слоўніку твора таксама шмат назваў польскамоўных: гмін - воласць, пастарунак - паліцэйскі ўчастак. Нездарма стары Корсак кажа, што "нейкую Беларусь шукаюць. А я кажу - бог адзін і цар адзін". Тутэйшыя людзі шукаюць вызначэня, хто ж яны і ў кожнага свая думка. "Бог адзін, але людзі неаднолькавыя ў яго," - кажа Міця. Свае думкі і наконт заваёўнікаў. Корсак лічыць, што немец лепшы быў за асадніка-паляка: "Паляк такі ж самы галадранец і абібок, як і наш чалавек. А немец - не!" Я вось таксама кнігу В.Адамчыка чытаў на рускай мове, хаця трэба адзначыць, што народныя песні былі пакінуты на мове арыгіналу:


    Ой, за гаем свет бяленькі.
    Там паехаў мой міленькі.
    Ён паехаў, дый няма,
    Маё сэрца заныла.


    Акрамя таго, В.Адамчык смела ў параўаннні з аўтарамі 70-х закранае інтымную тэму, хаця і не так адкрыта, як сучасныя пісьменнікі, напрыклад, Адам Глобус, сын Вячаслава Уладзіміравіча.


    Да маладых дзяўчат яго не цянула, саромеўся каму-небудзь прызнацца, што падабаюцца маладзіцы, налітыя сокам, шырокія ў сцёгнах, якія ўжо нарадзілі дзяцей і спазналі смак мужчыны.

    Калі вы любіце байкі, то кніга таксама для вас. Узгадаць хаця б байку старога малацільшчыка Ладзіміра пра прывід чараўніка Кузюка і каваля Мазуру, які яго бачыў і ледзь не ўтапіўся.


    Я жаніўся ў мясаед -
    Мне было сямнаццаць лет.

    Гэтую песню спяваў Яўхім, пра смерць якога ўзгадвае Міця. Першага зарэзаў цягнік, бо ён працаваў абходчыкам. Мне здаецца, гэта аўтарам было зроблена спецыяльна, бо праводзіцца думка, як навукова-тэхнічная рэвалюцыя забівае ўсё ў чалавеку. Паказана гэтае меркаванне таксама праз апісанне прыроды, як і многія думкі аўтара.


    Няўжо ўсё без усялякага следу гіне на свеце, як загінулі старыя вольхі, дзе цяпер засталіся толькі ружаватыя, зрэзаныя скоса пні. І гэтыя пні счарнеюць, зарастуць травой, і іх пачнуць тачыць мурашы, а затым тут пойдзе расці малады алешнік.

    На самой справе раман "Чужая бацькаўшчына" мае працяг, бо гэта цэлая эпапея. У наступных творах Міця трапіць у турму (так, напрыклад, Максім Танк у дзённіках адзначае, што тых, хто прывёў да аб'яднання Заходнюю і Савецкую Беларусі, адсунулі ў бок і нават падазрона ставіліся да заходнебеларускіх камуністаў), звар'яцелая Алеся мае моцны характар, каб забіць свякроў і залоўку Еўку (гэта ў нашым рамане яна толькі дзіця забівае, быццам тая ялавіца-карова, якая не целіцца), Хрысця чакае дзіця ад Імполя, апісваецца вайна... Апісваецца звышнатуральна: у жанчын крывыя зубы, барадаўкі і інш. Хрысця, як праведніца, дапамагае яўрэю, які прыняў яе ў Дварчанах, калі тую выгнаў стары Улас. Немцы забіваюць Хрысцю за сувязь з партызанамі, якую аўтар адкрыта не паказвае.... Тэкст В.Адамчыка адсылае да твораў Л.Талстога і Ф.Дастаеўскага. Напрыклад, Алеся ў наступных раманах пойдзе кідацца пад цягнік, але яе затрымаюць. Але не буду спойлерыць наступныя раманы, як кажа адна мая знаёмая, а раптам вы асіліце іх прачытаць самі. Прыемнага чытва!

    Читать далее
    6
    746
  • Все рецензии
    Похожие книги
    Обложка

    Альфонсо Гроссо

    0

    (0)

    Цитаты

    Все цитаты

    Подборки с этой книгой

    Все подборки

    Другие издания