Кніга падзелена на два цыклы. Першы з іх «Ноч пасля Галгофы» - плён разважанняў пісьменніцы над асобнымі старонкамі Евангелля, якое заўсёды сучаснае і актуальнае. Другі цыкл «Калі маўчаць званы» - гэта роздум і ўзіранне пісьменніцы ў сучаснасць. Героі апавяданняў часта стаяць перад няпростым жыццёвым выбарам паміж дабром і злом, высакароднасцю і подласцю, вернасцю і здрадай.