Гамбурскі рахунак Бахарэвіча
Альгерд Бахарэвіч
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Альгерд Бахарэвіч
0
(0)

каб нешта забыць, гэта трэба ператварыць у помнік, так лягчэй забываецца
(с)
Часам здараецца так, што, амаль не ведаючы чалавека, мы можам прадказаць, ці адбудзецца паміж намі сяброўства. Мне не прыемны спадар Бахарэвіч, хоць я ніводнаго яго рамана і не чытала (так, так! "не читал, но осуждаю") і, шчыра кажучы, наўрад ці збяруся ў бліжэйшы час. Мне не падабаецца яго самаўпэўненнасць і пагарда да братоў-пісьменнікаў, яго павярхоўнасць, празмерная палітызаванасць (хоць я зусім не ўпэўнена ў слушнасці сваёй пазіцыі - а ці можа літаратура ўвогуле разглядацца па-за межамі палітыкі? напэўна, не; але павінна ж быць нейкае пачуццё меры ў колькасці кпінаў і здзекаў з улады і яе падхалімаў). Нарэшце мяне моцна раздражняе нават такая дробязь, як нямецкія словы ў тэксце. Ну так, аўтар жыве ў Нямеччыне, але чаму чытачы павінны з-за гэтага лезці ў слоўнік? Мне не падабаецца спадар Бахарэвіч. Але крый божа пераносіць прыватную, так бы мовіць, не_любоў на ўсё іншае.
Некалі даўно я пазнаёмілася з цудоўнымі "Ўрокамі вытанчанай славеснасці" Вайля і Геніса, кнігай, якая пераварушыла ўсё маё ўспрыняцце рускай класікі, "правільнаму" разуменню якой нас досыць накармілі ў школе. І вось нарэшце знайшоўся альтэрнатыўны погляд на беларускую літаратуру, з выкладчыкамі якой мне, бадай што, пашанцавала болей, але штампаў і ярлыкоў і там хапала. Нашае "ўсё" - Я.К. і Я.К., інтымнасць Багдановіча, ганарлівы патрыятызм Гусоўскага, мужыкі, вёска і зямельнае пытанне Багушэвіча, Мележа і яшчэ цэлага натоўпа, ваенае ліхалецце Танка і Быкава. Вось так, здаецца, нас прывучылі разумець родную літаратуру. Пераўтварыць ў помнік і забыць. Дастаткова кожныя ўгодкі ўскладаць кветкі, а пераглядаць - няма чаго. Таму чыйсьці дашчэнту суб'ектыўны погляд - гэта як глыток крынічнае вады, і прабачьце меня за чарговы штамп.
Спадар Бахарэвіч распавядае ў асноўным пра тых самых добра вядомых са школьнай праграмы класікаў, далучаючы да іх некаторых аўтараў беларускай эміграцыі, якія сёння дзесьці на памежжы ўспрыняцця - прынамсі ўжо не "здраднікі і ворагі народа", але і час трапіць у падручнікі таксама яшчэ не прыйшоў. Імёны ўсе знакамітыя, нават для такого сярэдне дасведчанага чытача бел.літу, як я. Незнаёмых імёнаў - адзінкі, але гэтыя адзінкі з'яўляюцца, напэўна, ня меньшымі дыямантамі, з якімі варта пазнаёміцца, бо гэта альтэрнатыўны твар беларускай літаратуры. Яны вылучаюцца і з шэрай масы ідэалагічна правільных сучаснікаў, і з агульнага натоўпу звычайных тэм і сродкаў. Напрыклад, футурыст з беларускім каларытам Паўлюк Шукайла ці магічны рэаліст Лукаш Калюга, які свой першы твор надрукаваў за год да нараджэння сусветна вядомага Маркеса.
І вось што яшчэ каштоўна - нават калі чытаеш пра нашых мастадонтаў, без якіх не абыходдіца ніводная анталогія беларускай літературы ("моё имя слишком известно, чтобы его называть!"), дык ізноў - узнікае моцнае жаданне азірнуцца і адкрыць пацёртыя томікі. Бо першае чытанне, ды яшчэ ў тым узросце, ды пад уплывам дакладна акрэсленных меркаванняў з артыкулаў суворых крытыкаў, - гэта чытанне напалову.
Комментарии 18
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.